Выстава "Заходнебеларуская Атлантыда"/Wystawa Atlantyda Białorusi Zachodniej/The exhibition "The Atlantis of Western Belarus"

12 верасня 2014 г. а 17.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) адбудзецца адкрыццё выставы “Заходнебеларуская Атлантыда. Гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны час у дакументах, фотаздымках і артэфактах” з прыватнай калекцыі Ігара Мельнікава.

Галоўная ідэя выставы паказаць Вераснёўскую кампанію 1939 года, у якой - як салдаты Войска Польскага - бралі ўдзел шмат ураджэнцаў заходнебеларускіх ваяводстваў міжваеннай Польшчы. Таксама на выставе паказваецца мірнае жыццё Заходняй Беларусі ў 1921-1939гг. праз арыгінальныя фотаздымкі, дакументы і рэчы таго часу.

Важнае месца ў экспазіцыі надаецца тэме мабілізацыі беларусаў у Войска Польскае. У сакавіку 1939 года ў Другой Рэчы Паспалітай пачаліся скрытыя мабілізацыйныя мерапрыемствы, у выніку якіх у польскую армію была прызвана значная колькасць заходніх беларусаў. Пасля ўсеагульнай мабілізацыі, якая была праведзена ў канцы жніўня 1939 года, у шэрагі Войска Польскага было залічана каля 70 тыс. мыжчын беларускай нацыянальнасці.

Сярод іншых экспанатаў на выставе можна будзе ўбачыць формы афіцера Войска Польскага, жаўнера пяхотнага палка і марака пінскай рачной флатыліі.

На выставе будзе экспавацца каля 300 прадметаў, большая частка з якіх арыгіналы.

Выстава працуе да 12 лістапада 2014 года з 9.00 да 17.00 кожны дзень, акрамя панядзелка.

254