Майстар-клас па выцінанцы "Калядны анёлак"

Майстар-клас па выцінанцы “Калядны анёлак” адбудзецца 5 снежня ў музейна-выставачным комплексе гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” (вул. Рынкавая, 4) двойчы: а 12-й (для першай групы ўдзельнікаў) і а 13-й гадзіне (для другой групы ўдзельнікаў).
Удзельнікі майстар-класа пабачаць выставу “Знакі жыцця” ды выражуць з дапамогай прафесійнага майстра ўпрыгажэнне на вокны ў выглядзе анёлкаў па аўтарскіх лекалах.
Патрэбныя матэрыялы і прылады прадастаўляюцца арганізатарам. Праводзіць майстар-клас Наталля Сухая, мастачка, народны майстар Рэспублікі Беларусь па выцінанцы.
Працягласць майстар-класа складае 45 хвілін. Кошт удзелу роўны 10 рублям (2 рублі – уваходны квіток у музей + 8 рублёў уласна за майстар-клас).
Запісацца на ўдзел у майстар-класе (з пачаткам а 12-й або а 13-й гадзіне) можна да 4 снежня па наступным нумары: 517 76 11.

630