IV Дабрачынны пленэр мастакоў "Заслаўскі Спас"

Запрашаем Вас завітаць на ўрачыстае адкрыццё выставы работ 

Віктара Данілава Эцюды старажытнага Заслаўя,

якое адбудзецца 18 жніўня а 14.30 у музейна-выставачным комплексе

(г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 4)

у межах IV Дабрачыннага пленэру мастакоў «Заслаўскі Спас»!

 

Праграма пленэра:

18 жніўня (серада)
13.00-14.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэру
13.00-17.00 – праца мастакоў
13.00-19.00 – дабрачынная выстава-продаж
13.30-14.30 – экскурсія “Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаў
i
14.30 – сустрэча з мастаком В.М. Данілавым на яго персанальнай выставе “Эцюды старажытнага Заслаўя” (Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”, вул. Рынкавая, 4)
14.30-16.00 –
 майстар-клас “Папяровы яблычак” ад студыі “Карусель” (кіраўнік В. Смалякова). 2+
14.30-16.00 – майстар-клас “Заслаўская маляванка” ад мастака Таццяны Мядзведзь. 5+
16.00 – арт-шоу “Краявід – 10 рукамі!” ад Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Еўразійская мастацкая садружнасць”
15.30-17.00 – віртуальная экскурсія “Мінск навамучанікаў: праваслаўная царква першай паловы ХХ ст.” (экскурсавод Таццяна Хамянкова)
17.00 – Усяночнае трыванне ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усея Беларусі Веніямін.


19 жніўня(чацвер)
8.30-11.00
 – святочнае Богаслужэнне
11.00-12.00 –
 сумесная трапеза
8.30-17.00
 – дабрачынная выстава-продаж
12.00-15.00 – праца мастакоў
12.00-13.00 – віртуальная экскурсія “Апякунка Мінска: абраз Божай Маці “Мінская” (экскурсавод Таццяна Хамянкова)
12.00-15.00 – майстар-клас “Птушка-шчабятушка” ад майстра саломапляцення Алены Грынь. 5+
13.20-14.50 – арт-тэрапія “Райскае дрэва” (псіхолаг Таццяна Хамянкова). 12+
15.00 – цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў
IV Дабрачыннага мастацкага пленэру “Заслаўскі Спас”

784