Найбагацейшая ў Беларусі калекцыя маляваных дываноў

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”, своечасова выявіўшы значную каштоўнасць маляванага дывана ("маляванкі") для беларускай культуры, сабраў найбольшую калекцыю “маляванак” у Беларусі. Дыяментамі ў іх асяродку выступаюць працы мастака-прафесіянала Язэпа Драздовіча і аматаркі мастацтва Алены Кіш. Найбольшую ж колькасць прац у калекцыі складаюць "маляванкі" іншых вядомых і невядомых аўтараў.