"НАМАЛЯВАНАЕ СЛОВА" Персанальная выстава жывапісу А.А. Квяткоўскага


ВАНДРОЎКА НАМАЛЯВАНАГА СЛОВА

Як гэтую акцыю можна акрэсліць ці назваць? Грамадскі учынак? Прафесійнае майстэрства? Ці проста размова Мастака з Паэтам?
Зразумела, што зрабіць за паўгода сем персанальных выстаў у розных кутках Беларусі – гэта ёсць падзея у культурным жыцці краіны. Больш таго, гэтыя выставы трансфармаваліся: у кожным горадзе часткова мяняліся творы, як і назвы выставак. Трэба адзначыць, што акрамя ўзаемна зацікаўлены...мі адносінамі з галерэямі сур’ёзную падтрымку ў здзяйсненні праекту дапамагала культурніцкая кампанія "Будзьма".
Усё пачалося з Мінску і Гомеля, дзе амаль адначасова – 16 і 21 кастрычніка 2009 года былі адкрыты дзве выставы:"Мая хата без сяброў – не хата" і "На крыле пчалінае маткі..", якая масцілася адпаведна ў Літаратурным музеі імя М.Багдановіча і Карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі. Яны былі прымеркаваны да 50-годдзя Анатоля Сыса.
У Гомелі, па трапнаму выразу прафесара І.Ф.Штэйнера, "панаваў сучасны еўрапейскі жывапіс, пабудаваны на метафарах, алегорыях ад паганства да сённяшніх дзён…" Гэта такія творы, як "Пчалінае ўзнясенне", "Божавоўк", "Соты", "Пан Лес", "Найсаладзейшы", "Лясны дзед" і г.д.
Выстава, якая дэманстравалася ў Гомелі на пачатку снежня была перавезена ў Светлагорскую карцінную галерэю "Традыцыя" імя Г.Пранішнікава і мела назву "Мядовы спас". Мінская карцінная экспазіцыя, якая папоўнілася новымі творамі, дэманстравалася на пачатку 2010 года ў Нясвіжы пад назвай "Гульні з вадзянымі фарбамі".
На пачатку лютага 2010 года жывапісная калекцыя твораў А.Квяткоўскага пераехала са Светлагорска ў Гародню ў прыватную галерэю М.Мацко"Крыга". У самой калекцыі з’явіліся новыя творы, напрыклад візуальнае прачытванне вершаў В.Шніпа – "Рэшата", "Стог". Выстава атрымала назву "Намаляванае слова".
Можна сказаць, што Алесю Квяткоўскаму ў гэтыя тэрміны, у гэты час спрыяла ўсё – і ствараліся творы, і запрашалі выставачныя залы. Можна сказаць, што толькі па мінімуму ягоныя карціны пабачылі каля 3 тысяч гледачоў.

КВЯТКОЎСКІ АЛЯКСАНДР АДАМАВІЧ
(Нар. 13 чэрвеня 1952 г. у г. Валожын Мінскай вобл.)

Скончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву (1970 г.), Беларускі тэатральна мастацкі інстытут (1975 г.). Навучаўся ў С. Каткова, А. Бараноўскага, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка.
Працуе ў станкавым жывапісе і акварэлі. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1978 г. Асноўныя творы: кампазіцыі "Вясна загінуўшых паэтаў", "Станцыя Беларусь", "Такі доўгі антр-акт", "Добры дзень", "Дзень, калі прылятаюць птушкі", "Дзень здабыткаў"; нізка кампазіцый "Прысвячэнне", "Ценям Касцюшкі".
З 1978 па 2003 гг. – кіраўнік студыі дзіцячай творчасці "КВЕЦЕНЬ" (г. Мінск).
З 2005 г. – старшы выкладчык кафедры "Малюнак, жывапіс і скульптура" Архітэктурнага факуль-тэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Выставу можна наведаць з 9.00 да 17.00 у кожны дзень, акрамя панядзелка.
Адрас: вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе
тел. (+375 17) 544-11-52
Email: zaslaue@tut.by

135