Выстава-канцэрт Івана Кірчука "ВАРАЖБІТ. ПРАЦЯГ"


21 жніўня 2011 а 14.00 у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе" адбудзецца адкрыццё выставы калекцыі музычных інструментаў Івана Кірчука і Этна-Трыа “Троіца”

Эксперыменты з гучаннем старадаўніх беларускіх спеваў ­ёсць візітоўкай Івана Кірчука і Этна-трыа "Троіца" Падчас выступаў музыкі выкарыстоўваюць дудкі і акарыны, гуслі, ліры і смыкі з Беларусі, Малдовы, Славеніі, Расеі, Галандыі, афрыканскія чароткі і бонгі, ракушкі з Малайзіі, нямецкія цытры і домры, турэцкі сас і барабан, балгарскую гайду і інш. Са словаў Івана Кірчука, музыка, якая гучыць на канцэртах "Троіцы", з аднаго боку..., шчыльна пераплецена з беларускімі традыцыйнымі сімваламі, міфамі, паэзіяй, рытуаламі, а з другога - “часовы партал” у агульнае для ўсіх цывілізацый і культур “спракаветнае”.

Выстава-канцэрт “Варажбіт. Працяг” мае на мэце прадэманстраваць багацце сімвалаў і кодаў этнічнай культуры, а таксама акцэнтаваць увагу на музыцы як на сродку камунікацыі паміж пакаленнямі, транслятары ідэй і веды. “Варажбіт” – гэта адначасова і выхад за межы ўласнанацыянальнага і дакрананне да вытокаў.

Калекцыя музычных інструментаў Івана Кірчука і Этна-Трыа “Троіца”, якая экспанавалася ў Эстоніі, Нямеччыне, Польшчы, Галандыі і Расеі, будзе ўпершыню прадстаўлена беларускаму гледачу. На ад крыцці інструменты загучыць і ажывуць ў час мона-спектакля “Варажбіт. Працяг”.

Выстава пройдзе з 21 жніўня па 23 кастрычніка 2011 года ў

Гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе"

(вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе, Мінскі р-н, 223036)

тэл. +375-17-5441152

e-mail.zaslaue@tut.by

http://zaslaue.by/

98