Выстава "Сатырычныя рысункі. Плакат" Богны Ота-Вэнгжын і Монікі Старовіч


З 13 сакавіка 2012 г. у выставачнай зале Музейна-выставачнага комплекса Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) мае праходзіць выстава "Сатырычныя рысункі. Плакат / Rysunki satyryczne. Plakat" Богны Ота-Вэнгжын і Монікі Старовіч…. Афіцыйнае адкрыццё выставы мае адбыцца 13 сакавіка а 16 гадзіне. Праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Акадэміяй мастацтваў г. Катавіцэ, Галерэяй плаката ў Кракаве і Польскім Інстытутам у Мінску.

Польскі плакат, дзякуючы арыгінальнасці і тэхнічнаму майстэрству, карыстаецца прэстыжам у свеце. Жарт, метафара, сцэнаграфія – гэта яго распазнавальныя знакі. Плакат з’яўляецца вулічным мастацтвам, але на вуліцах яго жыццё не заканчваецца, пазней ён трапляе ў галерэі і музеі. Феномен польскага плаката, які сягае сваімі каранямі да Маладой Польшчы, а развіўся праз так званую Польскую школу плаката, дазваляе гаварыць пра гэтую форму мастацкага выказвання як пра майстэрства вышэйшага пілатажу. Сёння ў нас ёсць магчымасць параўнаць асобы двух польскіх творцаў плаката і дамінуючых сёння ў плакаце жанчын. Абедзве яны з адной навучальнай установы – Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах. Акадэмія зараз, бадай, найбольш адкрытая для розных напрамкаў сучаснага мастацтва, але таксама не забываецца на польскія карані. Выстаўка Монікі Старовіч і Богны Ота-Вэнгжын сведчыць пра моцную пазіцыю польскага плаката, які менавіта ў гэтай навучальнай установе развіваецца абсалютна свабодна. На выставе можна ўбачыць выбраныя тэмы, выяўленыя рознымі спосабамі мастакамі, якія працуюць рознымі метадамі і ў розных атмасферах. Гэта маляўнічыя і эфектныя працы творцаў маладога пакалення, але яны ўжо былі ацэнены.
Сучасны польскі мастацкі плакат, як і на працягу ўсёй сваёй гісторыі, у асноўным існуе ў дзвюх разнавіднасцях – смелай мастацкай і вельмі ашчаднай у сродках графічнай. Найчасцей яны суправаджаюць культурныя мерапрыемствы, але многія з іх датычаць грамадскіх і палітычных спраў. Незалежна ад плакатаў з мастацкім абліччам існуюць камерцыйныя плакаты – рэкламныя, дызайнеры якіх вельмі моцна залежаць ад густу сваіх заказчыкаў.

Моніка Старовіч
Нарадзілася ў 1974 г. у г. Катавіцэ. Выпускніца Акадэміі выяўленчага мастацтва ў г. Катавіцэ (2000). У цяперашні час працуе выкладчыцай у майстэрні дызайну плаката прафесара Рамана Каларуса ў катавіцкай Акадэміі выяўленчага мастацтва. Займаецца графікай, ілюстрацыяй і дызайнам – у асноўным плаката.
Брала удзел у шэрагу выставаў і праглядах плаката ў Польшчы (Біенале польскага плаката, Катавіцэ – 2001, 2003, 2005; Міжнароднае біенале плаката, Варшава – 2002, 2004, 2006; Міжнароднае біенале тэатральнага плаката, Жэшуў – 2003, 2005) і за мяжой (сярод іншага, International Poster Triennal in Toyama, Японія – 2000, 2006; International Invitational Poster Exhibition in Ogaki, Японія – 2000, 2002, 2004; Trnava Poster Triennal, Славакія – 2000, 2003, 2006, Colorado International Invitational Poster Exhibition, ЗША – 2001, 2003; Tehran International Poster Biennale, Іран – 2003, 2007; Hong Kong International Poster Triennal, Кітай – 2004; Golden Bee 6, Moscow International Biennale of Graphic Design, Расія – 2004; 4th International Triennial of the Stage Poster, Сафія, Балгарыя – 2004; International Poster Biennal Lahti, Фінляндыя – 2005, 2007).
Персанальныя выставыі: "Сонца і Месяц" (разам з Томашам Выгжывальскім, Галерэя Акадэміі выяўленчага мастацтва, Цэнтр культуры Верхняй Сілезіі, Катавіцэ) 1997; "Графіка" (Галерэя ля каміна, Хожуў) 1998; "Карціны" (Міколаўскі інстытут, Міколаў) 2000; "Плакаты" (Галерэя Ратунда, Бытом) 2004; "Identitets Afspejling" (Кольдзінг, Данія) 2004; "Плакаты! Монікі Старовіч" (Галерэя пры Ратушы, Лендзіны) 2007, Моніка Старовіч – "Плакаты" (Галерэя Na2p, Глівіцэ) 2008.
Узнагароды: узнагарода рэктара Сілезскага ўніверсітэта на 17 Біенале польскага плаката (Катавіцэ) 2001; ганаровая ўзнагарода на 9 Міжнародным біенале тэатральнага плаката (Жэшуў) 2004.
Моніка Старовіч абрала шлях жывапіснага плаката. Яна займаецца праблемамі, якія хвалююць сучаснае грамадства. Дыяпазон яе зацікаўленасцяў вельмі шырокі: пачынаючы са светапогляднай тэматыкі, этычнай і да самых смелых прастор эротыкі. Ад праектаў, звязаных з Дэкалогам – старым біблейскім законам, які зараз вельмі важны ў нашым жыцці і філасофіі, да творчасці, вельмі цесна звязанай з нашым штодзённым жыццём, каханнем і эпасам Эраса. Яе лічаць прапагандысткай маствацтва без межаў. Яе плакаты як каляровыя матылькі, што апавяшчаюць пра розныя культурныя і менш культурныя мерапрыемствы. Гэта каляровыя лямпачкі, якія падміргваюць нам інтрыгуючым вобразам, моцным паведамленнем, падпісаным мастаком.

Богна Ота-Вэнгжын

Нарадзілася ў 1964 г. у Глівіцах. У 1984–1990 гг. вучылася ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве на факультэце графікі ў Катавіцах, дзе атрымала дыплом у майстэрні дызайну праф. Т. Юры, а таксама дыплом з адзнаккай у майстэрні жывапісу Р. Наватарскага. Пазней атрымала гадавую стыпендыю Міністра культуры і мастацтва для маладых творцаў. З 2003 года працавала выкладчыцай у Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Катавіцах. Акрамя адукацыйнай работы і рэкламнай паліграфіі, займаецца выдавецкай графікай, ілюстрацыяй і дызайнам аўтарскіх плакатаў. У якасці ілюстратара стала супрацоўнічала з кракаўскім штотыднёвікам "Przekr?j". Перыядычна супрацоўнічае з часопісамі на грамадскую і культурную тэматыку (сярод іншага, з кракаўскім "Przekr?j", „Foyer", „Charaktery"). Таксама займаецца жывапісам, рысункам, калажам і станкавай графікай.
Брала ўдзел больш, чым у 10 персанальных і зборных выставах у Польшчы і за мяжой, сярод іншага ў Міжнародным трыенале графікі ў Кракаве, Трыенале польскай графікі ў Катавіцах, Трыенале рысунка ва Вроцлаве, Біенале польскага плаката ў Катавіцах, Міжнародным біенале плаката ў Варшаве "Fresh Masters", Міжнародным біенале плаката ў Трнаве, Міжнародным біенале графічнага дызайну ў Брно, Міжнародным біенале графічнага дызайну „Golden Bee" у Маскве, Міжнароднай выстаўцы Сатырыкон – Легніца: 2000, 2002 (срэбны медаль), 2003, 2004 і 2005 (адзнака), 2007. Яе плакаты і ілюстрацыі некалькі разоў былі ўзнагароджаны ў Польшчы і на міжнародным форуме, сярод іншага на IV Фесце плаката ў Кракаве (2002), сатырычным конкурсе "З Еўропы да Еўропы" (2002), Біенале грамадска-палітычнага плаката ў Асвенціме (2006), Міжнародным біенале графічнага дызайну „Golden Bee" у Маскве (2006).
Богна Ота-Вэнгжын стварае плакаты, якія, несумненна, належаць да групы мастацкіх плакатаў, незалежных, тым самым яна ўваходзіць у шэрагі галоўных працягвальнікаў найлепшых традыцыяў польскага плаката. Яе плакаты выходзяць па-за межы адназначнай класіфікацыі, яны знаходзяцца на памежжы графікі, у форме, блізкай да ілюстрацыі. Але гэта не звычайныя ілюстрацыі. Гэта добра прадуманая сатырычная гульня, збудаваная на прыгожых, фантастычна сканструяваных калажах. Гумар, іронія, метафара – усе гэтыя элементы ствараюць атмасферу цудоўнай забавы з гледачом. Яна выкарыстоўвае тэхніку калажа, спалучаючы паміж сабой элементы з даўніх графічных работ, гравюр і ілюстрацый са сваімі ўласнымі работамі, што дае дзівосны эфект сувязі гісторыі і сучаснасці. Часцей за ўсё тэмай яе прац з’яўляюцца жанчыны, што надае дадатковую цікавасць яе працам. Сваімі амаль сюррэалістычнымі кампазіцыямі мастачка набліжаецца да цудоўных прац такіх мастакоў, як Ян Леніца, Раман Цесьлевіч, Францішэк Старавейскі ці Даніэль Мруз. І няма нічога дзіўнага, што акрамя, канечне, плаката, яна з’яўляецца прыкметнай постаццю ў сучаснай графіцы, выклікаючы ўхвалу і прызнанне ў свеце мастакоў і калекцыянераў.

Гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе"

(вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе, Мінскі р-н, 223036)

тэл. +375-17-5441152

e-mail: zaslaue@tut.by

http://www.zaslaue.by/

72