EXIT-II


Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прэзентуюць мастацкі праект, які ўяўляе рэфлексію на нямецкія кінатэксты пачатку ХХ стагоддзя і адначасова з'яўляецца сацыяльнай і культурнай рэфлексіяй на тэмы, якія былі паднятыя ў нямецкім экспрэсіянізме, але застаюцца актуальнымі і дагэтуль: страх, трагічнасць ва ўзаемадзеянні чалавека і асяроддзя.
4 верасня 2012 г. а 17.00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) мае адбыцца адкрыццё выставачнага праекта "EXIT-ІІ".

9 верасня 18.00–23.00 – паказ фільмаў класікі нямецкага кінаэкспрэсіянізму на пляцоўцы перад Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва пад агучванне сучасных беларускіх музыкаў: Наста Лабада, Уладзіслаў Бубен, Князь Мышкін.

Мастацкі праект "EXIT-ІІ" – выйсце ў прастору страхаў і цёмных бакоў асобнага чалавека.

"Метропаліс", "Рукі Орлака", "Голем, як ён прыйшоў у свет", "Кабінет доктара Калігары" і "Насферату – Сімфонія вусцішу" – пяць класічных нямецкіх кінастужак эпохі экспрэсіянізму, якія былі прапанаваныя беларускім мастакам і музыкам у якасці матэрыялу для даследавання.
У гэтым праекце тэмы і матывы нямецкага кінаэкспрэсіянізму выходзяць са сваёй архаічнай, звыклай для нас формы і праз гэта набываць новыя сэнсавыя адценні. З іншага боку, кінаматэрыял, які так адкрыта і непасрэдна падымае "няўтульныя" тэмы, мастакі і музыкі выкарыстоўваюць як выйсце ў прастору нашых уласных страхаў.

Прадстаўленыя на выставе жывапісныя і аб’ектныя інсталяцыі беларускіх мастакоў Аляксандра Барташэвіча, Міхаіла Гуліна, Таццяны Кандраценка, Зоі Луцэвіч, Вольгі Сазыкінай і Антаніны Слабодчыкавай дэманструюць розныя мадэлі ўзаемадзеяння мастакоў з кінатэкстамі: ад работы з візуальным бокам, спробаў перакласці яго на сучасную мастацкую мову да канцэптуальнай работы з тэмамі і персанажамі.

Падчас выставы мае быць праведзена дэманстрацыя наступных фільмаў:
• Кабінет доктара Калігары (рэж. Роберт Віне, 1920);
• Голем, як ён прыйшоў у свет (Паўль Вэгенер, 1920);
• Насферату – Сімфонія вусцішу (рэж. Ф. Мурнаў, 1922).

Выстава працуе па 15 верасня 2012 г.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску
Тэл. 2377119
wseslaw.pawlowets@minsk.go​ethe.org

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
аддзел выставак
288-24-68

48