Фотавыстава “Быццёмасць”


Фотавыстава “Быццёмасць” прымеркавана да завяршэння Года культурнага турызму і спадчыны ЮНЕСКА, якім быў аб’яўлены 2012 год сумесна Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Мэта выставы – адлюстраваць багацце прыроднай і культурнай спадчыны Беларусі, а таксама яе патэнцыял як аб’екта культурнага турызму.
У кантэксце сучасных выклікаў цывілізацыі абуджэнне цікавасці да помнікаў прыроды і культуры, зварот увагі на праблему іх захавання, неабходнасць міжкультурнага дыялогу ў справе аховы аб’ектаў спадчыны і іх выкарыстання ў адукацыйных і турыстычных мэтах набывае безумоўную актуальнасць у якасці фактараў сцвярджэння разнастайнасці і агульнасці культур еўрапейскага кантынента, а таксама фарміравання нацыянальнай і еўрапейскай ідэнтычнасцей.

Арганізатарамі фотавыставы з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Інстытут культуры Беларусі.

Выстава ладзіцца пры актыўным удзеле Беларускага грамадскага аб’яднання Творчы саюз «Фотамастацтва». Удзел у выставачным праекце бяруць прафесійныя фатографы і фотааматары.

82