Дзень беларускага пісьменства: з гісторыі свята


У Музеі беларускага кнігадрукавання пачала працаваць новая выстаўка - «Дзень беларускага пісьменства: з гісторыі свята».
Выстаўка прысвечана святкаванню Дзён беларускага пісьменства, якія ладзяцца штогод у першую нядзелю верасня. Гэтыя святы ўмацоўваюць повязь часоў і пакаленняў, спрыяюць духоўнаму, культурнаму, сацыяльнаму паразуменню жыхароў Беларусі, нагадваючы ім пра годнае мінулае і дазваляючы з надзеяй узірацца ў будучыню.
На выстаўцы прадстаўлены прадметы (афішы, запрашэнні, перыядычныя выданні, кнігі і інш.), якія даюць магчымасць узнавіць гісторыю свята. Выстаўка падзелена на тэматычныя блокі, прысвечаныя кожнаму з гарадоў, якія былі месцам правядзення Дзён пісьменства.

475