Выставки

Выстава "Заходнебеларуская Атлантыда"/Wystawa Atlantyda Białorusi Zachodniej/The exhibition "The Atlantis of Western Belarus"
12.09.2014
12.11.2014

Адкрыццё выставы “Заходнебеларуская Атлантыда. Гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны час у дакументах, фотаздымках і артэфактах” з прыватнай калекцыі Ігара Мельнікава. Выстава прысвечаная 75-годдзю пачатка Другой Сусветнай вайны. Галоўная ідэя выставы паказаць Вераснёўскую кампанію 1939 года, у якой - як салдаты Войска Польскага - бралі ўдзел шмат ураджэнцаў заходнебеларускіх ваяводстваў міжваеннай Польшчы. Таксама на выставе паказваецца мірнае жыццё Заходняй Беларусі ў 1921-1939гг. праз арыгінальныя фотаздымкі, дакументы і рэчы таго часу.

Дзень беларускага пісьменства: з гісторыі свята
05.09.2014
09.11.2014

У Музеі беларускага кнігадрукавання пачала працаваць новая выстаўка - "Дзень беларускага пісьменства: з гісторыі свята".

Арт-проект «ABSTRACT 2014»
30.05.2014
10.07.2014

Арт-проект «ABSTRACT» – один из современных авторских проектов в художественной жизни Витебска. Автором идеи и неизменным куратором проекта на протяжении 15 лет является Василий Васильев, член Белорусского союза художников, доцент Витебского государственного технологического университета. Проект ориентирован на демонстрацию работ художников беспредметного абстрактного направления современного искусства.

Фотавыстава “Быццёмасць”
15.02.2013 17:00
Фотавыстава “Быццёмасць” прымеркавана да завяршэння Года культурнага турызму і спадчыны ЮНЕСКА, якім быў аб’яўлены 2012 год сумесна Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Мэта выставы – адлюстраваць багацце прыроднай і культурнай спадчыны Беларусі, а таксама яе патэнцыял як аб’екта культурнага турызму.

EXIT-II
04.09.2012 17:00
15.09.2012 20:00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прэзентуюць мастацкі праект, які ўяўляе рэфлексію на нямецкія кінатэксты пачатку ХХ стагоддзя і адначасова з'яўляецца сацыяльнай і культурнай рэфлексіяй на тэмы, якія былі паднятыя ў нямецкім экспрэсіянізме, але застаюцца актуальнымі і дагэтуль: страх, трагічнасць ва ўзаемадзеянні чалавека і асяроддзя.
Выстава жывапісу Нілы Гарчанюк "The Parallel world" ("Паралельны свет")
16.06.2012 15:30

16 чэрвеня 2012 г. а 15.30 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) адбудзецца адкрыццё выставы "The Parallel World" ("Паралельны свет") берасцейскай мастачкі Нілы Гарчанюк.
Назва выставы жывапісу канцэптуалізуе вобразную шматслойнасць работ мастачкі. Незвычайныя істоты з іншых вымярэнняў, казачныя персанажы, персаніфікаваныя абстрактныя катэгорыі – усе яны, не сон, не насланнё, не плён уяўлення жыхароў фенаменальнага свету, а нашыя суседзі "па прасторы".

Выставачны праект "EXIT-І"
18.05.2012 17:00
10.06.2012 17:00

18 траўня 2012 г. а 17.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) мае адбыцца адкрыццё выставачнага праекта "EXIT-І".
Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" і Інстытут імя Гётэ ў Мінску прэзентуюць мастацкі праект, які ўяўляе рэфлексію на нямецкія кінатэксты пачатку ХХ ст. і адначасова з'яўляецца сацыяльнай і культурніцкай рэфлексіяй на тэмы, якія былі паднятыя ў нямецкім экспрэсіянізме і актуальныя і дагэтуль: страх, трагічнасць ва ўзаемадзеянні чалавека і асяроддзя.

Выстава "Мы малюем цмокаў"
06.04.2012 15:00
22.04.2012 20:00

6 красавіка 2012 г. у памяшканні Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў (вул. Савецкая, д. 26, г. Заслаўе) а 15.00 мае адкрыцца выстава "Мы малюем цмокаў".
Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прэзентуе праект, рэалізаваны падчас конкурсу дзіцячага малюнку, арганізатарам якога выступіла мінская кампанія "Тэхналогія" пры дапамозе грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".
Выстава мае доўжыцца па 22 красавіка 2012 г.

"Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва"
03.04.2012

7 красавіка а 14.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) мае адбыцца адкрыццё ІІ выстава серыі "Этнаграфія гарадскога мастацтва" - "Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва".
У адкрыцці маюць узяць удзел мастакі-аўтары работ, удзельнікі шэрагу беларускіх і замежных выставаў, пленэраў дэвіянтанага мастацтва Генадзь Грышэль, Міша Буліч, Андрэй Рэўтовіч, Канстанцін Ладошкін.

Выстава "Сатырычныя рысункі. Плакат" Богны Ота-Вэнгжын і Монікі Старовіч
13.03.2012 16:00
01.04.2012 17:00

З 13 сакавіка 2012 г. у выставачнай зале Музейна-выставачнага комплекса Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) мае праходзіць выстава "Сатырычныя рысункі. Плакат / Rysunki satyryczne. Plakat" Богны Ота-Вэнгжын і Монікі Старовіч…. Афіцыйнае адкрыццё выставы мае адбыцца 13 сакавіка а 16 гадзіне. Праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Акадэміяй мастацтваў г. Катавіцэ, Галерэяй плаката ў Кракаве і Польскім Інстытутам у Мінску.

Выстава "БЯСЦЭННЫ ДАР ПРЫРОДЫ. ДРЭВА"
14.02.2012 09:00
11.03.2012 17:00

Дрэваапрацоўчыя рамёствы найбольш старажытныя. Яны ўзніклі на пачатку чалавечай гісторыі разам з вырабам прымітыўных прылад працы. У кожную археалагічную эпоху дрэва побач з каменем, косцю, пазней жалезам было найважнейшым матэрыялам для вырабу прадметаў ужытку, зброі, разнастайных прылад. Мэтанакіраваная дрэваапрацоўка (пляценне, адсяканне, расколванне, выдзёўбванне, заточка) вядома з часоў палеаліту.

ЗЯМЛЯ І КОСМАС ЮРАСЯ МАЛАША. Памяці самадзейнага мастака
01.11.2011 09:00
27.11.2011 17:00

Адкрыццё выставы 9 лістапада а 14.30.

У райскім садзе толькі дзень і ноч пажыць,
У райскім садзе летуценняў,
Дзе музыка чароўная гучыць
І вабіць асалодаю імгненняў.

Юрась Малаш, 2009

Выстава-канцэрт Івана Кірчука "ВАРАЖБІТ. ПРАЦЯГ"
21.08.2011 14:00
23.10.2011 17:00

21 жніўня 2011 а 14.00 у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе" адбудзецца адкрыццё выставы калекцыі музычных інструментаў Івана Кірчука і Этна-Трыа “Троіца”

"Urban Vision/Гарадскія Візіі Анны Драпеза" Персанальная выстава фатаграфіі Анны Драпеза
02.07.2011 14:00
14.08.2011 17:00

Адкрыццё выставы 02/07/2011 а 14.00.

Падчас адкрыцця выставы сучаснага "урбаністычнага" мастацтва "Urban Vision/Гарадскія Візіі Ганны Драпеза" плануецца выступ музычных праектаў "урбанічтычнай" электроннай музыкі "Karaoke Vomit" і "Aortha".

Праезд з Менску: электрацыяй на Маладзечна/Аляхновічы/Беларусь да ст. Беларусь 10-09, 10-40, 11-20, 12-10, 12-40, 13-06, 13-37, 14-22; маршрутка да Заслаўя/Радашкавіч/Краснага ад крамы Аксіс (на вакзале) да Заслаўя да прыпынку "Выканкам".

Гісторыка-культурнага музей-запаведнік "Заслаўе" працуе штодня з 9.00 да 17.00, акрамя панядзелка.
Тэл. 017-5441152
e-mail: zaslaue@tut.by
http://www.zaslaue.by/

3-я Международная биеннале акварели «Вада+Фарба» открылась в Художественной галерее Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.
03.06.2011 09:07
07.08.2011 09:07

3 июня в залах Художественной галереи в Полоцке открылась 3-я Международная биеннале акварели «Вада+Фарба». В выставке приняли участие 77 художников из 11 стран; Словакии, Латвии, Литвы, России, Украины, Дании, Ирландии, Финляндии, Норвегии, Италии и Беларуси. Тема «Пространство акварели». Художники представили серьёзные творческие работы, в которых преследовалась цель показать не только неповторимость технического мастерства в акварельном искусстве, но и создать произведение эстетически и философски значимое.

"Viatoris глядзіць на зоркі" Выстава жывапісу ПЯТРА ЯРГУША (Кракаў)
08.06.2011 16:00
24.06.2011 17:00

Персанальная выстава жывапісу прафесара Інстутута мастацтваў Педагагічнай Акадэміі ў Кракаве Пятра Яргуша.
Пётр Яргуш нарадзіўся ў 1960 годзе ў Кракаве. Вучыўся на факультэце жывапісу Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве ў майстэрнях прафесара Станіслава Радзіньскага і прафесара Ўладзімежа Кунца. Дыплом атрымаў у 1987 годзе. Працягваў вучобу на факультэце графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў майстэрні прафесара Станіслава Вэймана. Скончыў таксама Педагагічны курс Акадэміі выяўленчага мастацтва. У 1987, 1990, 1997 гг. – стыпендыят Міністэрства культуры і мастацтва Рэспублікі Польшча.

"НАМАЛЯВАНАЕ СЛОВА" Персанальная выстава жывапісу А.А. Квяткоўскага
01.05.2011 09:00
05.06.2011 17:00

ВАНДРОЎКА НАМАЛЯВАНАГА СЛОВА

Як гэтую акцыю можна акрэсліць ці назваць? Грамадскі учынак? Прафесійнае майстэрства? Ці проста размова Мастака з Паэтам?
Зразумела, што зрабіць за паўгода сем персанальных выстаў у розных кутках Беларусі – гэта ёсць падзея у культурным жыцці краіны. Больш таго, гэтыя выставы трансфармаваліся: у кожным горадзе часткова мяняліся творы, як і назвы выставак. Трэба адзначыць, што акрамя ўзаемна зацікаўлены...мі адносінамі з галерэямі сур’ёзную падтрымку ў здзяйсненні праекту дапамагала культурніцкая кампанія "Будзьма".

«муж, мужчина, воин». Выставка икон из фондов Ветковского музея открылась в Художественной галерее Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.
18.03.2011
30.04.2011

Организатор выставки: Ветковский музей народного творчества.
Директор музея Нечаева Галина Григорьевна.

В экспозиции представлены старообрядческие «мужские» иконы.
Слово «муж» прежде означало мужчину. Понятия «мужество», «мужаться» обозначают волевые и нравственные качества. «Муж» в браке – защитник семьи и родного дома. Традиции воспитания патриотизма – много веков. Издревле она аккумулируется в образах святых воинов. Отделенные друг от друга сотнями лет и тысячами километров, они соприсутствуют в ней как «все святое воинство».

Персанальная выстаўка Андрэя Такінданга "Карцінкі розных гадоў". Заслаўе.
19.02.2011
05.04.2011

19 лютага ў музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" адбылася прэзентацыя новай выстаўкі "Карцінкі розных гадоў" - першай персанальнай выстаўкі мастака і музыканта Андрэя Такінданга. Пад час прэзентацыі меў месца канцэрт рок-гурта "RECHA".
Куратар і арганізатар выстаўкі "Карцінкі розных гадоў".

30 июля в Полоцке начал свою двухнедельную работу 1-й полоцкий международный пленер визуальных искусств «ART-EGO».
30.07.2010 09:59
03.08.2010 09:59

30 июля в Полоцке начал свою двухнедельную работу
1-й полоцкий международный пленер визуальных искусств «ART-EGO».

30 июля в Полоцке начал свою двухнедельную работу 1-й полоцкий международный пленер визуальных искусств «ART-EGO».
31.07.2010 09:49
03.08.2010 09:49

30 июля в Полоцке начал свою двухнедельную работу
1-й полоцкий международный пленер визуальных искусств «ART-EGO».

30 июля в Полоцке начал свою двухнедельную работу 1-й полоцкий международный пленер визуальных искусств «ART-EGO».
31.07.2010 09:32
03.08.2010 09:32

30 июля в Полоцке начал свою двухнедельную работу
1-й полоцкий международный пленер визуальных искусств «ART-EGO».

Выстаўка “І прыгажосць снарадамі знявечыла вайна”, Заслаўе
06.05.2010 15:00
06.06.2010 17:00

6 мая адбылося ганаровае адкрыццё выстаўкі, прысвечанай святкаванню 65-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Персональная выставка Виктора Данилова "Заслаўскія далягляды". Заславль
22.01.2010 14:00
28.01.2010 17:00

Открывается 22 января в рамках проведения Х юбилейного праздника музыки "Заславль 2010". Праздник проходит под руководством народного артиста Беларуси Михаила Финберга на базе Заславской детской школы искусств, Заславского городского Дома культуры "Світанак" и Заславского городского совета (пресс-конференция). Организаторы – Минский райисполком и Заслуженный коллектив "Национальный концертный оркестр Беларуси".

Персанальная выстаўка Віктара Данілава "Заслаўскія далягляды". Заслаўе
22.01.2010 14:00
28.01.2010 17:00

Адкрыццё адбудзецца 22 студзеня ў рамках правядзення Х юбілейнага свята музыкі "Заслаўе 2010". Свята праходзіць пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга на базе Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў, Заславского гарадскога Дома культуры "Світанак" і Заславского гарадскога савета (прэс-канферэнцыя). Арганізатары - Мінскі райвыканкам і Заслужаны калектыў "Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі".



®