Дзяржаўная ўстанова «Гісторыка-культурны музей-запаведнік „Заслаўе“»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» ўяўляе ўнікальную тэрыторыю гістарычнага цэнтра горада Заслаўя з захаванымі помнікамі археалогіі і архітэктуры X — XX стст. і музеефікаванымі аб'ектамі. Для наведвання адкрыты музейна-выставачны комплекс, этнаграфічны комплекс «Млын», экспазіцыйны аб'ект «Кузня», Дзіцячы музей міфалогіі і лесу, а таксама «Музей „ДАП“». Наведвальнікам прапануецца экскурсійнае абслугоўванне на дадзеных аб'ектах, гарадская экскурсія па гістарычным цэнтры, а таксама экскурсія на месца фартэцыі, якая паслужыла пачаткам Заслаўю — гарадзішчы «Замэчак». Падрабязней пра Запаведнік і яго паслугі на афіцыйным сайце далей...