Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” бярэ ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, арганізатарамі якой выступаюць Міністэрства спорту і турызму, а таксама Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Гасцям Заслаўя прапануецца ўзяць удзел у бясплатнай экскурсіі па Этнаграфічным комплексе “Млын” і экспазіцыйным аб’екце “Кузня” нашага Запаведніка.

Калі: 4 чэрвеня.

Дзе: зав. Савецкі, 8, г. Заслаўе, Этнаграфічны комплекс “Млын”

Збор: а 12/00.

Чакаем усіх ахвотных!

819