Экспазіцыя гуміарабікавай фатаграфіі «Паслядоўнасць часу»


Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”
Беларускі саюз дызайнераў
Творчае аб’яднанне “Кудры”

Паслядоўнасць часу
экспазіцыя гуміарабікавай фатаграфіі

Выставачны праект гуміарабікавай фатаграфіі “Паслядоўнасць часу” прысвечаны фотамастацтву, выкананаму ва ўнікальнай тэхніцы гумойла — тэхніцы, упершыню выкарыстанай ў 1858. Хаця мастацтва ўжо і даўняе, аднак яно дагэтуль “актуальнае” і запатрабаванае мастакамі-фатографамі, якія імкнуцца творча асэнсаваць “карцінку” і перадаць не столькі яе “гіперрэалістычны” фотаадбітак, колькі вобраз і адчуванне рэчавіду.

Такая тэхніка грунтуецца на здольнасці храмаваных калоідаў дублявацца пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання, а самі выявы, выкананыя ў ёй, атрымліваюцца больш трывалымі і даўгавечнымі ў параўнанні і з жэлацінавымі адбіткамі, і з выявамі, выкананымі ў тэхніцы пігментнага друку.

Гумойлавая фатаграфія — гэта ўнікальнае спалучэнне фатаграфіі і жывапісу. Метад дазваляе стварыць пры дапамозе пэндзля і пігменту, гуміарабіку і двухрамаванага калію сапраўды непаўторныя работы, якім уласцівыя глыбіня і аб’ём жывапісу, пры гэтым яны захоўваюць жвавасць і непасрэднасць фатаграфіі.

Сучасная гуміарабікавая тэхніка дазваляе атрымліваць адбіткі з негатываў невялікіх фарматаў, а таксама з лічбавых носьбітаў. На прамежкавы контратып, надрукаваны на празрыстай стужцы, — альбо традыцыйнай фотатэхнічнай, альбо і вырабленай на лазернай друкарцы, — пасля змыўкі фарбы апрацоўваюць паверхню адбітка адбельвальным рэчывам з утрыманнем хлору, для ўзмацнення рэльефнасці малюнка. Далей наносяць слой больш светлай фарбы, чым азначаюць паўтаны. Альбо могуць нагул не наносіць слаёў фарбы і выбельвальніка. Для гумойлу нават выкарыстоўваецца адмысловая папера — не кожная падыйдзе. Яна мае быць шурпатай — не абавязкова дужа фактурнай, але ніяк не гладкай. Шпрыцы, пэндзлі, ультрафіялетавая лямпа, кантактная рамка і, нават, вагі з тэрмометрам і шмат іншых прыладаў — вось набор інструментаў для гумі-друку. Працэс складаны, вынікаў якога не заўжды можна прадказаць, але ж працэс творчы і захапляльны…

На экспазіцыі “Паслядоўнасць часу” прадстаўленыя работы Дзмітрыя Кульпановіча, Анатоля Дрыбаса і Віталя Ціхамірава — дзівосныя пейзажы, дакументальныя здымкі, партрэты… Творчы калектыў, аб’яднаны любоўю да “нестандартнай фотатэхнікі”, і сёння захоўвае ды развівае, стварае штось новае, нечаканае, захапляльнае. Дбаючы, каб не было страчанае старое мастацтва, творцы не проста “развіваюць” яго, а прыўносяць штось новае, свежае, шакавальна-сучаснае. У рамках выставы наведвальнікі могуць пазнаёміцца з работамі, створанымі з дапамогай нейрасетак і надрукаваных у гумойле — эклектыку, якая грунтуецца на міксе сучасных тэхналогій і тэхнікі фотадруку XIX стагоддзя.

Выстава арганізавана з мэтай прадэманстраваць разнастайнасць тэхнік і жанраў сучаснай фатаграфіі, а таксама паказаць магчымасці прымянення гуміарабіка і нейрасетак у мастацтве фатаграфіі.

1110