1 кастрычніка 2023 на тэрыторыі экспазіцыйна-выставачнай прасторы “Этнаграфічны комплекс «Млын» і «Кузня»” Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” мае прайсці Заслаўскі фэст “Саламяны сонцакруг. Краіна млыноў, палёў і рамеснікаў”.
Фэст восеньскага сонца, маляванага неба, саломапляцення, радасці свежага хлеба і местачковых палетак “Саламяны сонцакруг” прысвечаны заканчэнню земляробчага году і традыцыі рыхтавання да года новага — пасеву азімага жыта.
У праграме майстар-класы і адукацыйная праграма, лекцыі, выступы музычных гуртоў і народныя танцы, рамесніцкія рады і дзіцячая зона і шмат чаго яшчэ… А самае галоўнае — засеў жытніх палетак, — невялічкіх, але ж наскіх, — калі кожны ўдзельнік арт-акцыі мае магчымасць пасыпаць сваю ўласную жменю зерня ва ўзараную глебу.
Падрабязная праграма — на афіцыйным сайце Запаведніка і старонках у сацыяльных сетках бліжэйшымі днямі
Дата і час: | 1 кастрычніка 2023, 13/30–17/30 |
Месца: | Этнаграфічны комплекс “Млын” і “Кузня” (зав. Савецкі, д. 8, г. Заслаўе, Мінскі р‑н) |
Старонкі арт-акцыі ў сацсетках: |
|
Кантакты: | тэл.: +375–44–5466184 e-mail: nea@zaslaue.by |
Навукова-экспазіцыйны аддзел Запаведніка