Калядная зорка. Выстава работ юных мастакоў


Калядная зорка

Сумесны выставачны праект Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Каляды… Хутка Каляды…

Крывыя вечары з таямнічымі казкамі ды вясёлыя калядоўшчыкі — з казой ды шчасцем для ўсіх хутка ўжо!

А там і Шчадрэц — Шчодры вечар — нас абдыме сваёй пяшчотай. Пяшчотай святочнага стала з Багатай куццёй, са стравамі смачнымі ды пачастункамі салодкімі. А галоўнае — з горкай бліноў. З печы, з маслам, са смятанай… Ды ж, галоўнае, з усёй грамадой вясёлай ды шчырай.

Так калісь святкавалі Каляды. Як жаж святкуюць Каляды цяпер? Ці верныя мы традыцыям сваіх продкаў? Ці жыве свята сёння пасярод нас?

Юныя мастакі з усёй Беларусі не проста яго святкуюць — яны яго малююць! Намалявалі тое свята прыгожа. Намалявалі, зляпілі, выразалі… Хто як, а ўсе ж прыгожа яго ўвасобілі — і малюнкамі, і выцінанкамі, і скульптурамі каляднымі, і, нават, маляванкамі размаітымі! Процьма каляднай прыгажосці на нашым свяце — свяце цяплыні і ўсмешак на выставе “Калядная зорка”.

А мастакі ды мастачкі юныя — ад 8 да 16 гадкоў. Дый з усіх куткоў Беларусі: ад малюткіх вёсачак да велічнай сталіцы — ад Нароўлі да Віцебска ды ад Гродна да Гомеля, — спрэс усе таленты і пераможцы розных гадоў Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-ўжытковай творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”:

Азёма Мілана
Будавей Ірына
Васькова Васіліна
Галючык Аляксей
Гарчакова Людміла
Грыгаровіч Іля
Дубік Анастасія
Жукоўскі Ягор
Зубок Макар
Зязюля Руслан
Іваноўская Паліна
Імрыр Каміл
Кажарская Яўгенія
Казлоўская Анастасія
Казюкіна Сафія
Клімовіч Дар’я
Лявіцкая Паліна
Маліноўскі Мікіта
Меляшкевіч Яраслава
Міцкевіч Раман
Палуянцэвіч Аліна
Паўлоўская Паліна
Перагінец Дзмітрый
Рашэтнік Лізавета
Рашэцька Сабіна
Рэут Мілана
Сакаленка Анастасія
Сахончык Арыяна
Сівіцкая Дар’я
Сіланава Аліна
Сільчанка Аліса
Сыскова Алена
Сярбо Лізавета
Трыдзенскі Яўген
Удод Паліна
Харытонаў Рыгор
Чабоцька Мілана
Шкурская Дзіяна
Шуманская Сафія
Юзэпчук Ангеліна

Праект „Калядная зорка“ экспануецца ў выставачнай зале музейна-выставачнага комплексу Запаведніка (вул. Рынкавая, 4, г. Заслаўе)

1724