«СІЛУЭТЫ СПАДЧЫНЫ» аўтарскі фотарпраект Уладзіміра Цвіркі


СІЛУЭТЫ СПАДЧЫНЫ

аўтарскі фотарпраект Уладзіміра Цвіркі

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” запрашае наведаць open-air выставу, прымеркаваную да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.

Гэты дзень пакліканы звярнуць увагу да пытанняў вывучэння, фіксавання і захавання помнікаў, гістарычных мясцін, ландшафтаў і нават краявідаў кожнага рэгіёна. Фотапраект У. Цвіркі “Сілуэты спадчыны” — менавіта пра гэта!

Больш, чым на 40 работах, аўтар паказвае нам храмы, касцёлы, сядзібныя дамы, палацы, маёнткі, капліцы, замкі і інш. З неўтаймаваным жаданнем як мага больш зафіксаваць, спадар Уладзімір наведаў незлічоную колькасць фальваркаў, вёсачак, былых мястэчак усіх рэгіёнаў краіны: ад поўдня да поўначы і ад захаду на ўсход. Яго мастацкі погляд убачыў у кожным закутку, кожнай руінавайнай забудове прыгажосць — прыгажосць гісторыі сваёй краіны, людзей, якія стваралі яе, прыгажосць самога аб’екта. Усе прадстаўленыя фотаздымкі нібы суцэльны аповед пра багацейшую культурную спадчыну Беларусі.

Паглядзець фотапраект “Сілуэты спадчыны” можна будзе на адкрытай пляцоўцы Музея беларускай маляванкі (вул. Дачная, д. 13) з 18 красавіка 2025 штодня, апрача панядзелка, з 9.00 да 17.30.

504