ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЯРЫЛЫ ПШАНІЧНАГА "ПІШЧАВЫЯ ЛІШКІ"


Выдавецтва “Галіяфы”
Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
Літаб’яднанне “Вобла”
Часопіс “Новая Еўропа”

пры падтрымцы
грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

прэзентуе кнігу Ярылы Пшанічнага "ПІШЧАВЫЯ ЛІШКІ".

13 жніўня а 14.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу (вул. Рынкавая, д. 4).

Уваход вольны!

літаратура:

Ілля СІН
Вольга ГАПЕЕВА
Лёлік ВУШКІН
Зміцер ПЛЯН
Зміцер ВІШНЁЎ
Паўлюк КАНАВАЛЬЧЫК
Цімур ХОМІЧ
Ігар ЖАЛТКОЎ
Макс ВЕЛЬВЕТАЎ
Алесь ЕМЕЛЬЯНАЎ
Алесь ВЯРЦЕЙКА
Віталь БЫЛЬ
Віка ТРЭНАС

музыка:

roomdark
aortha
buben

--------------------------?--------

ПЯСНЯР ВЯЛІКІХ ПЛОШЧАЎ І ПРАСПЕКТАЎ

Прадстаўленыя вашай увазе творы Ярылы Пшанічнага важныя для беларускай літаратуры не менш чым, да прыкладу, “Сказ пра Лысую гару” Ведзьмака Лысагорскага. Напрыканцы 90-х гг. ХХ стагоддзя аўтар “Пішчавых лішкоў” актыўна друкаваўся ў газеце анархістаў “Навінкі”, цяпер супрацоўнічае з газетай зялёных “Мирный атом”. Унікальнасць стылю Ярылы Пшачнічнага ў спецыфічнай падачы – усе тэксты былі адмыслова напісаныя на “трэцяй” (неафіцыйнай) мове Беларусі – трасянцы. Важна зразумець, што такая творчая фрывольнасць абумоўлена сітуацыяй у грамадстве. Не сакрэт, што многія беларусы не ведаюць ані рускай, ані беларускай і актыўна ў паўсядзённым жыцці ўжываюць менавіта гэтую грымучую сумесь. Ужо даўно сталася нормай, калі чыноўнік на гэтым “быццам тарабарскім слэнгу” публічна прамаўляе.

Перад вамі спроба пакпіць з існай лінгвістычнай сітуацыі. Аўтар жанглюе не толькі палітычнымі, эканамічнымі мячамі, ён жанглюе постсавецкай заскарузласцю, выкрываючы псеўдаінтэлігентнасць. Таму ўсе памылкі: граматычныя, стылістычныя, моўныя ? у прадстаўленых творах ёсць задачай канцэптуальнай і не падлягаюць крытыцы. У гэтым выданні зафіксаваны адмысловы аўтарскі прыём, які выводзіць паэта Ярылу Пшанічнага па-за моўныя межы чалавечага мора. Ён адзін з апошніх песняроў вялікіх плошчаў і праспектаў.

Зміцер Вішнёў

Праезд з Менску:
- электрацыя на Маладзечна/Аляхновічы/Бела?русь/Уша да ст. Беларусь: 10-09, 10-40, 11-20, 12-10, 12-40, 13-06, 13-37, 14-22, 15-07;

- маршрутка да Заслаўя ад крамы Аксіс (на вакзале) да Заслаўя да прыпынку "Выканкам" – кожныя 10 хв.

- маршрутка да Радашкавіч/Краснага ад крамы Аксіс (на вакзале) да Заслаўя да прыпынку "Выканкам": 10-10, 10-40, 11-00, 11-30, 11-50, 12-20, 13-10, 13-50, 14-10, 14-30, 14-50, 15-10, 15-30.

Гісторыка-культурнага музей-запаведнік "Заслаўе" працуе штодня з 9.00 да 17.00, акрамя панядзелка.
Тэл. 017-5441152
e-mail: zaslaue@tut.by
http://www.zaslaue.by/

106