Часовыя выставы ў музеі-запаведніку

У музеі-запаведніку амаль штомесяц змяняюцца часовыя тэматычныя выставы. Камплектуюцца яны як з музейных прадметаў, якія захоўваюцца ў нашых фондах, так і з прадметаў, якія прапаноўваюцца для экспанавання іншымі дзяржаўнымі ўстановамі, прадметаў з прыватных збораў (са згоды ўласніка), а таксама - змяшаным чынам: часткова з уласных прадметаў, часткова з прадметаў іншых дзяржаўных устаноў і з прыватных калекцый.

У шэрагу выстаў адбываюцца іх урачыстыя адкрыцці, на якіх выступаюць з прывітальным словам мастакі і іншыя творцы, музейныя работнікі, перыядычна ладзіцца музычнае і паэтычнае суправаджэнне гэтых творчых сустрэч. Прысутнічаць на такіх імпрэзах, насамрэч, вельмі цікава і атмасферна. Мы вельмі радыя, калі на адкрыцці завітваюць людзі, зацікаўленыя нашай культурай і гісторыяй, людзі, якія хочуць раздзяліць з намі супольнае свята ўрачыстай падзеі. Такія сустрэчы - гэта эксклюзіўная магчымасць пагутарыць з творцамі, папрасіць у іх пакінуць на памяць аўтограф, пачуць арыгінальную інфармацыю з першакрыніц.

Пра акалічнасці адкрыцця і функцыянавання такіх выстаў даведвайцеся з раздзела "Афіша". Заўжды чакаем у госці!