Традыцыйныя беларускія святы - Каляды і Масленіца

У музеі штогод адбываюцца беларускія каляндарныя святы - Каляды і Масленіца. На працягу гадоў іх правядзенне зрабілася сталай традыцыяй музея-запаведніка. Мы імкнемся працягваць традыцыі продкаў, перадаючы іх дзецям, дадаем шэраг сучасных элементаў, каб сэнсы свят рабіліся больш зразумелымі і прыцягальнымі, надоўга заставаліся ў памяці. Больш за ўсё гэтыя святы карыстаюцца папулярнасцю ў вучняў школ, але часам завітваюць на іх і дарослыя. Для замовы правядзення Каляднай або Масленічнай праграм неабходна здзяйсняць папярэдні запіс па нумары: 5177611 (гарадскі). Захаваем традыцыі продкаў разам!