Наша гісторыя або старонкі мінулых гадоў музея-запаведніка

           Ад заснавання гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" ўжо ідзе 36-ы год (ад 31 снежня 1986 г.). Шмат было зроблена за гэты час і нямала яшчэ трэба зрабіць. Усе дасягненні - гэта, перш-наперш, вынік шчырай працы калектыва і многіх іншых людзей, якія аказвалі дапамогу і падтрымку ў гэтай працы. Прапануем Вам звярнуцца да фотагісторыі, якую нам адкрыюць фотадакументы. Так, насамрэч, фотаздымак - гэта фотадакумент, які можа быць карысным у вывучэнні разнастайных галін нашай гісторыі, не толькі даўняй, але і сучаснай. Звернемся ж да гэтых арыгінальных каштоўных крыніц інфармацыі, зазірнем у мінулае разам!