На лёгкіх хвалях акварэлі


Часта мы не заўважаем простай прыгажосці вакол нас. Незвычайны сваім выглядам дом, бераг возера, старажытны храм… Ці мала цікавых рэчаў мы сустракаем штодня і пакідаем іх па-за ўвагай, бо мы спяшаемся, бо мы ў клопатах: абавязках, дэдлайнах і іншых межах, якія аддаляюць ад нас прыгажосць.

Як жа заўважыць яе? Крыху суцішыцца і прыпыніцца, агледзець наваколле – і пабачыць яго. А хто паможа чалавеку ў пошуках штодзённай прыгажосці і дзе яе можна знайсці? Вядома, дапаможа ў гэтым мастак, які на карцінах сваіх адлюстраваў гэта простае і сапраўднае. Дзе? Чаму б не ў музеі, дзе можна не паспяшаць і заставацца сам-насам са сваімі думкамі, творамі, успамінамі?

Запрашаем Вас на выставу цудоўнай акварэлі мастачкі Марыі Сыракваш, якая дзейнічае ў музейна-выставачным комплексе музея-запаведніка (г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 4). Фарбы, возера, лёгкія хвалі акварэлі…Хіба гэтага мала, каб душою адпачыць?!

339