Выстава «Беларусь праваслаўная»


Запрашаем Вас у музей-запаведнік "Заслаўе" на выставу "Беларусь праваслаўная". Экспазіцыя прымеркавана да свята Вялікадня і 1030-годдзя заснавання першай на тэрыторыі сучасных беларускіх зямель праваслаўнай Полацкай епархіі.

У 1992 годзе ўрачыста было адзначана яе 1000-годдзе. Але і сучасны юбілей мае вялікае значэнне, бо апошняе 30-годдзе – значны этап у гісторыі развіцця беларускага праваслаўя. У гэтыя гады адбылося адраджэнне царкоўнага жыцця, вяртанне беларусаў да духоўных асноваў, якія былі важныя для нашых продкаў. 1030-годдзе – падстава асэнсаваць нанова гістарычны шлях праваслаўя на беларускіх землях і асабліва паразважаць аб працэсах, якія адбываліся на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.

Экспазіцыя выставы ўключае ў сябе творы мастакоў Еўразійскай мастацкай садружнасці, а таксама гістарычныя праваслаўныя артэфакты з прыватных калекцый і фонду Заслаўскага музея. Карціны ўдзельнічаюць у дабрачынным продажы – зборы сродкаў на лячэнне дзяцей з цяжкімі захворваннямі.

З павагай, протаіерэй Мікалай Мазгоў

і куратар выставы Анастасія Балыш

P.S. На выставе будзе цікава не толькі дарослым, але і дзецям. Часткай выставы з'яўляецца сапраўдны храмавы звон, у які можа ўдарыць кожны, каб пацешыць душу, адчуць сувязь з адзінай хрысціянскай сям'ёй пад провідам усемагутнага Бога. Выстава дзейнічае на базе музейна-выставачнага комплекса, які знаходзіцца па адрасе вул. Рынкавая, 4, г. Заслаўе. Чакаем у госці ва ўсе дні, апрача панядзелка, з 09.00 да 17.30. Першы аўторак месяца з'яўляецца днём бясплатнага наведвання (майце на ўвазе і карыстайце з таго). Завітвайце, калі ласка!

245