Калекцыя музычных інструментаў

Калекцыя музычных інструментаў ДУ “ГКМЗ “Заслаўе” складаецца з прадметаў ХІХ – ХХ стст. Вялікая іх колькасць была сабрана нашымі супрацоўнікамі ў выніку этнаграфічных экспедыцый, здзейсненых у розныя рэгіёны Беларусі – яе шматлікія вёскі ды мястэчкі. Частка была набыта музеем або атрымана ў дар ад прыватных асоб. На аснове дадзенай калекцыі створана пастаянная экспазіцыя “Музыка вячорак”, якая дзейнічае ў музейна-выставачным комплексе і прадстаўляе наведвальнікам вясковую і местачковую музычную культуру. Калекцыя музычных інструментаў працягвае папаўняцца арыгінальнымі інструментамі і цяпер.