Выйшаў чарговы нумар «Заслаўскіх збораў»

Падрыхтаваны чарговы трыццаць восьмы — чэрвеньскі, — нумар выдання Запаведніка “Заслаўскія зборы”.

У нумары ідзецца пра адкрыццё новага музейнага аб’екта — Музея беларускай маляванкі: плён работы супрацоўнікаў Запаведніка і яго сяброў – рупліўцаў беларускай традыцыйнай культуры знайшоў сваё ўвасабленне ў новым музейным аб’екце, які расчыніў дзверы ў колішнім “Эрмітажы” — флігеле палаца Пшаздзецкіх.

Таксама ідзецца пра канфесійнае жыццё старадаўняга мястэчка, прэзентацыю гістарычнай памяці ў публічнай прасторы нашага Заслаўя мастацкімі сродкамі сёння і яшчэ шмат пра што.

Азнаёміцца з нумарам можна па спасылцы

278