Газета "Заслаўскія зборы" выдаецца з мая 2020 г., па нумары штомесяц і толькі ў электронным выглядзе.
Выданне не з'яўляецца камерцыйным: распаўсюджваецца дармова (бясплатна) і выключна ў адукацыйных і асветніцкіх мэтах для знаёмства з працай і здабыткамі ДУ "ГКМЗ "Заслаўе".
"Заслаўскія зборы" існуюць толькі ў электронным выглядзе, з мэтай рэалізацыі шырокага доступу да іх матэрыялаў праз сетку "Інтэрнэт", а таксама – ашчаднага стаўлення да прыродных рэсурсаў.
У склад рэдкалегіі ўваходзяць наступныя супрацоўнікі: Сабалеўская І.В., Арцемьева І.Д., Пакінка А.В., Кандратовіч І.Г.
Ніжэй Вашай увазе прапануюцца штомесячныя нумары газеты "Заслаўскія зборы" за 2023 г.