Запрашаем на сустрэчу з архітэктарам-рэстаўратарам Зміцерам Савельевым!

Аднаўленне драўляных канструкцый гістарычных збудаванняў

Запрашаем на сустрэчу з архітэктарам-рэстаўратарам Зміцерам Савельевым!

Як вядома, ужо бадай месяц на нашых аб’ектах, аб’яднаных ў “Этнаграфічны комплекс «Млын»”, ідзе доўгачаканая рэнавацыя. Старая дранка — такая драўляная дахоўка, — што ад свайго веку ўжо бадай спарахнела, заменьваецца на новую.

Новае жыццё млына — дарэчы, астатняга на ўсю Беларусь дзеючага паравога млына, — а таксама хаты завознікаў ды свірана, што і складаюць комплекс, ладзіцца бадай на нашых вачох.

Пра гэта, пра рэстаўрацыю драўлянай архітэктуры — пра аднаўленне драўляных канструкцый гістарычных збудаванняў, — пра млыны Беларусі ды наогул пра сённяшнія рэстаўрацыйныя практыкі і мае прайсці размова з панам Зміцерам.

  • Дзе: Хата завознікаў, этнаграфічны комплекс “Млын” Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, зав. Савецкі, д. 8, г. Заслаўе (каля самой станцыі “Беларусь”).
  • Калі: субота 25 лістапада 2023, а 12/00.
  • Як даехаць: ад Мінску — маршрутка “Мінск – Заслаўе” № 499 (да пераезду), на электрацыі гарадскіх ліній па маршруце Мінск – ст. Беларусь, адыход цягніка а 11/25.

Уваход па квітках у музей (5 руб., ільготны — 3 руб.)

174