Запрашаем на сустрэчу з выцінаншчыцай Наталляй Чэрвонцавай

Зіма — казачны час. Час, калі Зюзя малюе чароўныя карункавыя карцінкі на шкляных вокнах — бы майстры выразаюць выцінанку з паперы. У гэтыя святочныя перадкалядныя дні Музей-запаведнік “Заслаўе” запрашае да сябе ў госці.

17 снежня ў нядзелю запрашаем усіх ахвочых на сустрэчу з майстаркай маладзечанскай школы выцінанкі Наталляй Чэрвонцавай

Пані Наталля выпрацавала свой асаблівы стыль — усе яе работы прасякнуты глыбокімі філасофскімі развагамі. Сіметрычныя, роўна выбудаваныя карункі паперы адначасова пульсуюць і імкнуцца ў падсвядомасць гледача сваімі рысачкамі, лініямі, формамі.

На сустрэчы з ёй вы зможаце даведацца пра майстэрства выцінанкі, пра захаванне традыцыі і сучасны погляд на яе. А таксам кожны з удзельнікаў абавязкова паспрабуе сябе ў гэтай карпатлівай працы — стварыць з ліста паперы свой уласны твор мастацтва  — калядную маску Казы, Мядзведзя, Дзеда.

Будзе не толькі цікава — кожны наведвальнік пойдзе дадому з уласнай выцінанкай, зробленай пад кіраўніцтвам майстры.

Месца: Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4 , г. Заслаўе) 

Калі: 17.12.2023

Час: 12.00

Працягласць: 2 гадзіны

Кошт: 20 рублёў з наведвальніка

Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы запіс!

Па тэл. +375 17 5177611

Пасля сустрэчы ў кожнага ёсць магчымасць індывідуальна наведаць экспазіцыі музейна-выставачнага комплекса.

138