#Заслаўскія_канікулы

Як весела, пазнавальна і, галоўнае, разам з сям’ёй ці ў добрай кампаніі правесці святочныя выходныя і канікулы?!

Адказ адзін — разам з Заслаўскім музеем-запаведнікам!

Што вас чакае…

Майстар-класы па вырабе ўпрыгожанняў для елкі з прыродных матэрыялаў:

  • 23/12/2023 — майстар-клас па роспісе фарбамі драўляных цацак (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4)
  • 24/12/2023 — майстар-клас па вырабе каляднай зоркі з лазы (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4)
  • 26/12/2023 — сустрэча музейнага клуба “Заслаўскія фарбы ў музеі” і майстар-клас “Навагодні дыванок” (Музей беларускай маляванкі, вул. Дачная, д. 13)

Экскурсіі і мерапрыемствы:

Тэатралізаваная экскурсія “Падарожжа ў чароўны лес” (Дзіцячы музей міфалогіі і лесу, вул. Набярэжная, д. 43)

Калядныя батлеечныя спектаклі (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4)

Сустрэча для тых, хто любіць спяваць пад гармонь “Расхіні душу гармонік” (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4)

Для вас працуюць экспазіцыі і музейныя аб’екты:

Музейна-выставачны комплекс (уключаючы экспазіцыю “Гандлёвая лаўка”) (вул. Рынкавая, д. 4)

Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д. 13)

Дзіцячы музей міфалогіі і лесу (вул. Набярэжная, д. 43)

Музей “ДОТ” (вул. Набярэжная, д. 43)

Дадатковую інфармацыю пра ўдзел у мерапрыемствах можна даведацца па тэл. +375–17–5177611

І на сайце https://zaslaue.by/price/

#Заслаўскія_канікулы

120