Прэзентацыя мемарыяльнага праекта да 120-х угодак Хвядоса Шынклера

22 верасня 2023 у дзень народзінаў пісьменніка Хвядоса Шынклера мае адбыцца прэзентацыя мемарыяльнага праекта “Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера. Постлітаратурныя нататкі пра слыннага земляка”, прымеркаванага да 120-х угодак з нараджэння літаратара.

Юбілейная экспазіцыя была рэалізуецца ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “Этнаграфіка рэчавіду” і з’яўляецца плёнам супольнай работы Запаведніка і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея гісторыі Беларускай чыгункі Цэнтра навукова-тэхнічнай дакументацыі БЧ і Мінскага абласнога краязнаўчага музея.

Урачыстая прэзентацыя мемарыяльнага праекта, прымеркаваная да юбілею беларускага пісьменніка, мае прайсці 22 верасня 2023 а 16/00 у Музейна-выставачным комплексе Запаведніка (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе).

Больш інфармацыі тут

209